BE RU EN

Пуцін: Гэта не самая лепшая ноч у маім жыцці

  • 12.02.2015, 12:11

Прэзідэнт Расеі выйшаў да прэсы пасля 15-гадзінных перамоваў.

«Гэта не самая лепшая ноч у маім жыцці», - заявіў ён.

Пуцін таксама паведаміў, што «Нармандская чацвёрка» падчас перамоваў аб дээскалацыі канфлікту ва Украіне дамовілася аб спыненні агню а поўначы 15 лютага.

Таксама падчас сустрэчы ў Менску дасягнутая дамоўленасць аб адводзе цяжкай тэхнікі.

Цяжкае ўзбраенне будзе адведзенае ад сённяшняй лініі судакранання для Кіева, а для баявікоў - ад лініі 19 верасня.

Нагадаем, сустрэча лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі праходзіла ў Менску. Яна доўжылася больш за 15 гадзін.

Апошнія навіны