BE RU EN

Кітайскі бізнэсовец пабудаваў у офісе форт з банкнот

  • 12.02.2015, 12:02

Падазраваны ў хуткім банкруцтве бізнэсовец з горада Гуйян наважыў давесці крэдыторам і падначаленым сваю плацежаздольнасць.

Ён пабудаваў у сваім офісе форт з пачкаў грашовых купюр. Пра гэта паведамляе The Daily Mirror.

У офіс 45-гадовага дэвелапера Чжэн Сяо (Cheng Hsiao) уварваліся крэдыторы, што фінансавалі будаўніцтва ягонага новага аб'екта. Яны баяліся, што бізнэсовец зведвае фінансавыя цяжкасці і праз гэта пакіне краіну разам з іх грашыма. Да крэдытораў далучыліся будаўнікі (каля тысячы чалавек). Патрапіўшы ў будынак, яны выявілі пабудаваны Чжэн Сяо міні-форт з грашовых купюр, а таксама самога бізнэсоўцу, які неадкладна прыступіў да раздачы запазычанасцей наяўнымі, піша Lenta.ru.

Дэвелапер не толькі выплаціў усе запазычанасці крэдыторам, але і выдаў бонусы работнікам, на якія тыя не разлічвалі.

«Я шкадую, што сумняваўся ў ім. Гэта вялікі бізнэсовец і выдатны працадаўца, і ён зрабіў нас усіх вельмі шчаслівымі, даўшы магчымасць весела сустрэць Новы год», - адзначыў адзін з працаўнікоў кампаніі (гэта свята адзначаецца ў 2015 годзе ў краіне 19 лютага).

Апошнія навіны