BE RU EN

Амбасадар Украіны: Расея выставіла на «таргі» ў Менску Дэбальцэва

  • 12.02.2015, 11:50

Расея выгандлёўвае баявікам Дэбальцэва на перамовах «нармандскай чацвёркі» ў Менску.

Пра гэта ў Twitter напісаў пасол асобых даручэнняў МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Вось і тое, што расейцы цяпер выгандлёўваюць», - напісаў ён, распаўсюдзіўшы заяву лідара баевікоў Дзяніса Пушыліна аб тым, што Дэбальцэва ў «катле».

«Без Дэбальцэва ДНР і ЛНР у нас на транспартным кручку», - растлумачыў Кулеба.

Нагадаем, раней Парашэнка заявіў, што на перамовах «пакуль ніякіх добрых навін» няма. Ягоныя словы прыводзіць агенцтва France-Presse. Кіраўнік Украіны заявіў, што шэраг умоў, вылучаных расейскім бокам, з'яўляюцца «непрымальнымі», піша УНИАН.

У той жа час, СМІ паведамляюць, што падрыхтаваны ў Менску дакумент мае на ўвазе спыненне агню ва Украіне цягам двух дзён. Пра гэта паведаміла нямецкае агенцтва DPA са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Апошнія навіны