BE RU EN

Краіны шэнгенскай зоны зробяць больш жорсткім кантроль за перамяшчэннем грамадзян

  • 12.02.2015, 10:51

Гэтыя захады накіраваныя на прадухіленне траплення ў шэнгенскую зону патэнцыйных тэрарыстаў.

Лідары краін Еўразвязу плануюць у панядзелак прыняць дакумент, які прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці кантролю над асобамі, якія перамяшчаюцца ў шэнгенскай зоне, піша «Інтэрфакс».

Гэтыя захады накіраваныя на прадухіленне траплення ў шэнгенскую зону патэнцыйных тэрарыстаў.

«Мы пагадзіліся без прамаруджання з выкарыстаннем баз звестак, створаных для барацьбы з тэрарызмам, прыступіць да сістэматызаванай і скаардынаванай праверкі асоб, якія маюць права свабоднага перамяшчэння (у шэнгенскай зоне)», - гаворыцца ў праекце рэзалюцыі, які стаў вядомы журналістам.

Лідары ЕЗ плануюць сабрацца ў Брусэлі ў чацвер. Адным з пытанняў будзе разгляд захадаў у супрацьдзеянні траплення добраахвотнікаў з Еўропы ў шэрагі групоўкі «Ісламскай дзяржава» (ІД) і іх вяртанне ў Еўропу пасля набыцця досведу тэрарыстычнай дзейнасці для правядзення тэрактаў.

Паводле распаўсюджаных напярэдадні звестак амерыканскай выведкі, цяпер у складзе ІД на тэрыторыі Сірыі ваююць больш за 3 тыс. выхадцаў з Еўропы.

Апошнія навіны