BE RU EN

Пётр Парашэнка: Пакуль добрых навін няма

  • 12.02.2015, 10:41

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра «непрымальныя» ўмовы Расеі на перамовах у Менску.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўстрымаўся ад падрабязных каментароў пра вынікі перамоваў у Менску, паведамляе Agence France-Presse.

Парашэнка сказаў журналістам, што «пакуль добрых навін няма».

«На жаль, пакуль добрых навін няма. На гэты момант ні адной навіны», - сказаў украінскі прэзідэнт.

Як паведамляе РІА «Новости», прэзідэнт Украіны заявіў, што Расея вылучыла на перамовах «непрымальныя» ўмовы.

Апошнія навіны