BE RU EN

На перамовы ў Менск прыбылі Суркоў і верхаводы ЛНР і ДНР

  • 12.02.2015, 10:07

Кіраўнікі самаабвешчаных «рэспублік» Данбаса Ігар Платніцкі і Аляксандр Захарчанка прыбылі да месца перамоваў кантактнай групы ў Менску.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Разам з імі ў адным аўтамабілі прыехаў памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў.

Пасяджэнне кантактнай групы, як піша ТАСС, праходзіла ў будынку прыёмаў МЗС Беларусі паралельна з сустрэчай «нармандскай чацвёркі».

Суркоў прысутнічаў у Двары незалежнасці ў Менску, дзе праходзіць сустрэча Уладзіміра Пуціна, канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзідэнтаў Францыі і Украіны Франсуа Аланда і Пятра Парашэнкі. Аднак ў паведамленні на сайце Крамля, прысвечаным перамовам «нармандскай чацвёркі» Суркоў не згадваецца.

Апошнія навіны