BE RU EN

У супрацоўнікаў фонду Навальнага - новы ператрус

  • 12.02.2015, 10:02

Следчыя прыйшлі з ператрусам у кватэру супрацоўніцы Фонду барацьбы з карупцыяй Ганны Дадонавай у справе аб крадзяжы карціны.

Пра гэта паведамляе прэс-сакратарка заснавальніка фонду Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш, паведамляе BBC.

«У супрацоўніцы ФБК Ганны Дадонавай (на фота) і бацькоў аднаго з абвінавачаных у плакатнай справе Мікіты Кулачэнкава ператрусы», - напісала Ярмыш у сваім «Твітэры».

Адвакат Васіль Кушнір паведаміў у сваім мікраблогу, што ператрус у бацькоў Кулчэнкава пачаўся а 6.58 раніцы.

6 лютага следчыя правялі ператрус у кватэры кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Рамана Рубанава ў справе аб знікненні малюнка ўладзімірскага мастака Сяргея Сотава.

Малюнак «Дрэнны і добры чалавек» быў знойдзены летам мінулага года падчас ператрусаў дома ў Аляксея Навальнага ў Маскве. Паводле версіі СКР, неўстаноўленая асоба таемна выкрала карціну, размешчаную для ўсеагульнага агляду на адной з цэнтральных вуліц горада Уладзіміра.

Апошнія навіны