BE RU EN

Журналісты ў Палацы незалежнасці спалі на падлозе

  • 12.02.2015, 9:46

Крэслаў для журналістаў, якія чакаюць вынікаў саміту ў Менску, у рэзідэнцыі Лукашэнкі не знайшлося.

На гэта звярнулі ўвагу многія прысутныя ў Палацы незалежнасці. Сотні журналістаў беларускіх і замежных СМІ правялі там усю ноч. Многія з іх сядзелі на падлозе.

«Для журналістаў нават крэслаў не знайшлося ў гэтым мармуровым палацы. Ганьба якая», - піша блогер Рустэм Адагамаў.

Нагадаем, ужо больш за 13 гадзін у Менску доўжацца перамовы лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Вечарам 11 лютага ў Палац незалежнасці прыбыў Пётр Парашэнка, Ангела Мэркель, Франсуа Аланд і Уладзімір Пуцін. Перамовы спачатку прайшлі ў вузкім, затым у пашыраным складзе. Пасля вячэры кіраўнікі дзяржаў зноў адасобіліся.

Апошнія навіны