BE RU EN

Кангрэс ЗША ўхваліў трубаправод Keystone

  • 12.02.2015, 9:00

Кангрэс ЗША, у якім дамінуюць прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі, даў зялёнае святло праекту будаўніцтва трубаправода Keystone XL.

Пастанова прынятая нягледзячы на абяцанне прэзідэнта Барака Абамы накласці на закон вета ў выпадку яго адабрэння, паведамляе BBC.

Паводле дакументацыі, даўжыня трубаправода павінна скласці 1900 кіламетраў паміж канадскай правінцыяй Альберта і амерыканскім штатам Небраска, адкуль ён пойдзе да нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Мексіканскім заліве.

Эколагі вельмі варожа ўспрымаюць праект трубаправода, пераконваючы, што ён пагоршыць экалагічны стан і паспрыяе глабальнаму пацяпленню.

Прыхільнікі будаўніцтва разглядаюць трубаправод як магчымасць стварыць працоўныя месцы і ўмацаваць энэргабяспеку ЗША.

Апошнія навіны