BE RU EN

Магілёўскія выратавальнікі папярэдзяць рыбакоў песнямі робата-акуня

  • 11.02.2015, 21:17

Таварыства выратавання на вадзе спадзяецца папярэдзіць рыбакоў аб небяспецы рыбалкі на тонкім лёдзе хоць бы такім экстравагантным спосабам.

Звыклыя папярэджанні спрацоўваюць не заўсёды, толькі з пачатку цяперашняга зледзянення ў Магілёўскай вобласці загінулі чацвёра рыбакоў, піша «Наша Ніва».

Электронны акунь, які з'явіўся на ўзбраенні ратавальнікаў, мае прыладу для агучвання аб'яў (ці нават песень) і базу кіравання.

«Напэўна, не кожнаму рыбаку так пашанцуе, каб сама прырода папярэдзіла яго аб небяспецы», - разважае Мікалай Майсееў, прадстаўнік таварыства.

Апошнія навіны