BE RU EN

Пуцін прызямліўся ў Менску, Парашэнка вылецеў з Кіева

  • 11.02.2015, 18:00

Самалёт кіраўніка Расеі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце.

Самалёт Уладзіміра Пуціна Airbus A319-115 CJ прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск а 17:24, паведамляе «Еўрарадыё».

Пётр Парашэнка а 16:19 вылецеў з Кіева на самалёце Airbus A319-115X (CJ). Ён ужо падлятае да беларускай сталіцы.

Нагадаем, саміт «нармандскай чацвёркі» пачнецца ў Менску а 18: 00-19:30. У ім возьмуць удзел прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Кіраўнікі дзяржаў збяруцца для абмеркавання ўкраінскага пытання.

Фота: Reuters/Valentyn Ogirenko

Апошнія навіны