BE RU EN

Дэвід Кэмеран: Спроба «ўлагоджвання» Расеі - памылка

  • 11.02.2015, 17:37

Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран назваў няправільнай палітыку «ўлагоджвання» Расеі і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна напярэдадні саміту.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты абшчын брытанскага парламента. Дэвід Кэмеран сказаў, што было б няправільна заахвочваць агрэсію і жорсткасць з дапамогай «улагоджвання», паведамляе BBC.

Ён назваў правільнай палітыку санкцый супраць Расеі і падкрэсліў важнасць адзінства ЕЗ і ЗША ў гэтым пытанні.

Тэрмін «улагоджвання» еўрапейская дыпламатыя выкарыстала для абазначэння палітыкі ў дачыненні да нацысцкай Нямеччыны.

Кульмінацыяй палітыкі «ўлагоджвання» стала канферэнцыя ў Мюнхэне ў 1938 годзе, на якой Брытанія і Францыя ў сутнасці аддалі Чэхаславакію ў рукі Гітлера.

Гэта развязала Нямеччыне рукі для пачатку агрэсіі ў Еўропе.

Апошнія навіны