BE RU EN

Бюджэт Расеі страціць 2,3 трыльёна рублёў

  • 11.02.2015, 16:35

Даходы бюджэту Расеі знізяцца ў 2015 годзе на 2,34 трыльёна рублёў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінэканамразвіцця краіны Аляксей Улюкаеў, паведамляе ТАСС.

Пры гэтым 2,2 трыльёна рублёў - недаатрыманы прыбытак ад продажу нафты і газу, растлумачыў міністр. Чыноўнік адзначыў, што дэфіцыт бюджэту ў 3,8 адсотка можа быць цалкам пакрыты сродкамі з Рэзервовага фонду.

Улюкаеў таксама падкрэсліў, што прапанова Мінфіна аб скасаванні індэксацыі сацыяльных выплат і заробкаў бюджэтнікаў неабходна абмяркоўваць. «Я не гатовы адказаць адназначна, гэта варта абмеркаваць. Гэта трэба абмеркаваць у рамках параўнання альтэрнатыў. - Што мы атрымліваем пры скарачэнні бюджэтных расходаў за кошт неіндэксакцыі, што з гэтага вынікае для сукупнага попыту і іншых абставінаў», - прыводзіць агенцтва ягоныя словы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны