BE RU EN

На кніжнай выставе ў Менску раздавалі георгіеўскія стужкі (Фота)

  • 11.02.2015, 16:01

Узяць стужку на XXII Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прапаноўвалі каля стэнда расейскага выдавецтва з Санкт-Пецярбурга.

Штогадовая кніжная выстава праходзіць у Менскім выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14, каля Палаца Незалежнасці. Прадстаўнікі выдавецтва з Санкт-Пецярбурга на выставе прапаноўвалі ўсім узяць георгіеўскую стужачку, паведамляе «Еўрарадыё».

Сёлета ў кніжнай выставе бяруць удзел 28 краін. Ганаровы госць выставы - Кітай, але цэнтральнае месца займаюць расейскія стэнды.

Апошнія навіны