BE RU EN

Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну

  • 11.02.2015, 15:33

Тэлефонная размова беларускага кіраўніка з прэзідэнтам Расеі адбылася 11 лютага.

Як стала вядома БелТА, суразмоўцы абмеркавалі арганізацыйна-тэхнічныя пытанні падрыхтоўкі маючай адбыцца ў другой палове дня сустрэчы ў рамках «нармандскага фармату» аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу. Абмеркаваныя асноўныя змястоўныя моманты дакумента, які прапрацоўваецца цяпер на ўзроўні дэлегацый і будзе вынесены на разгляд лідараў дзяржаў у «нармандскім фармаце».

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама «выказалі ўзаемную зацікаўленасць у больш хуткім спыненні ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны».

Прыбыццё кіраўнікоў Нямеччыны, Францыі, Расеі і Украіны чакаецца ў другой палове дня 11 лютага.

Апошнія навіны