BE RU EN

Кіраўнік МЗС РФ вылецеў на перамовы ў Менск

  • 11.02.2015, 14:29

Сяргей Лаўроў адпраўляецца ў сераду ў Менск для ўдзелу ў перамовах аб ўрэгуляванні ва Украіне.

Пра гэта сказалі «Інтэрфаксу» ў амбасадзе Беларусі.

«Сапраўды, да нас прылятае міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, і ён таксама будзе актыўным удзельнікам перамоўнага працэсу», - паведамілі ў дыпмісіі.

У сераду ў Менску намечаныя перамовы на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце» (Украіна, Расея, Нямеччына, Францыя). Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у сераду накіроўваецца з візітам у беларускую сталіцу для ўдзелу ў перамовах «нармандскай чацвёркі». Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама адправяцца ў сераду ў Менск.

Апошнія навіны