BE RU EN

Кангрэс ЗША гатовы выдаць $1 мільярд на вайсковую дапамогу Украіне

  • 11.02.2015, 11:24

Законапраект аб смяротнай зброі для Украіны ўнесены ў Кангрэс ЗША.

Лідары камітэта Палаты прадстаўнікоў аб узброеных сілах ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыі заклікаюць надаць Украіне абарончую дапамогу смяротнага характару сумай 1 мільярд даляраў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Рэспубліканец Мак Торнбэры і дэмакрат Адам Сміт у аўторак ўнеслі законапраект, які прадугледжвае дапамогу нацыянальным сілам бяспекі Украіны ў форме навучання, абсталявання і паставак смяротнай абарончай зброі.

Гэты крок сведчыць пра ўзмацненне ціску на прэзідэнта Барака Абаму, каб ён дапамог Кіеву ў абароне ад прарасейскіх сепаратыстаў.

Абама разглядае магчымасць паставак Украіне смяротнай зброі. У аўторак, напярэдадні сустрэчы лідараў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны ў Менску, прэзідэнт ЗША правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расеі ды Украіны Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам.

Белы дом паведаміў, што ў размове з Пуціным Абама зноў заявіў аб падтрымцы суверэнітэту Украіны Злучанымі Штатамі і падкрэсліў важнасць дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту.

Апошнія навіны