BE RU EN

Кучма і Тальявіні прыехалі ў Менск

  • 10.02.2015, 20:02

Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма і спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні прыбылі ў Менск.

Як паведамляе "Інтэрфакс", картэж Леаніда Кучмы пакінуў нацыянальны аэрапорт "Мінск" у бок беларускай сталіцы.

Хайдзі Тальявіні пакінула тэрыторыю паветранай гавані, устрымаўшыся ад каментароў прэсы.

Кучма і Тальявіні, як чакаецца, возьмуць удзел у пасяджэнні кантактнай групы для мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны.

Фота з архіву AP

Апошнія навіны