BE RU EN

Тэлескоп Хабл зняў касмічную ўсмешку

  • 10.02.2015, 20:05

Касмічны тэлескоп Hubble даслаў незвычайны здымак.

Выяўлены на здымку галактычны кластэр SDSS J1038+4849 выглядае як гіганцкі смайлік. Скрыўленне электрамагнітнага выпраменьвання гравітацыйным полем галактык (так званая гравітацыйная лінза і яго прыватны выпадак - кола Айнштайна) і стала прычынай з'яўлення ўсмешлівага тварыка неймаверных памераў, піша onliner.by.

Відарыс выявіла астраномка-аматарка Джудзі Шміт, якая брала ўдзел у конкурсе Hubble Hidden Treasures. У рамках праекта ўдзельнікам адкрывалі доступ да велізарных архіваў касмічнага тэлескопа і давалі заданне знайсці прапушчаныя «скарбы» (здымкі, якія маюць навуковую ці іншую вартасць).

NASA

Апошнія навіны