BE RU EN

Velcom верне абаненцкую плату за інтэрнэт за 10 лютага

  • 10.02.2015, 19:41

Абаненцкая плата карыстальнікам мабільнага інтэрнэту за сённяшні дзень будзе вернутая.

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Вэлком» Гельмут Дуз, паведамілі БелТА ў прэс-службе мабільнага аператара.

А 9.25 10 лютага на сеткавым абсталяванні velcom адбыўся тэхнічны збой, у выніку якога ў часткі кліентаў кампаніі былі праблемы з доступам да паслугі «Мабільны інтэрнэт», ІССА, USSD.

Са слоў Гельмута Дуза, «развязанне праблемы заняло больш часу, чым чакалася, праз складанасць дыягностыкі сістэм, якія адказваюць за наданне сэрвісаў абанентам, а менавіта канфігурацый праграмнага забеспячэння Firewall, дзе была выяўленая хіба».

З 15.30 пачалося паэтапнае падключэнне да паслугі перадачы звестак. Тэхнічныя спецыялісты velcom прадаўжаюць маніторынг працы сеткі.

Апошнія навіны