Вярхоўная Рада адправіла ў адстаўку генпракурора Украіны
- 10.02.2015, 15:03
За адстаўку генпракурора прагаласаваў 291 дэпутат.
Вярхоўная Рада падтрымала прэзідэнцкі праект пастановы "Аб пацверджанні згоды на вызваленне прэзідэнтам Украіны Ярэмы Віталя з пасады генеральнага пракурора Украіны". За адпаведную пастанову прагаласаваў 291 народны дэпутат, піша "Карэспандэнт".
"Даць згоду на звальненне прэзідэнтам Украіны Ярэмы Віталя Рыгоравіча з пасады генеральнага пракурора Украіны", - гаворыцца ў пастанове.
Раней у Радзе збіралі подпісы за адстаўку Ярэмы. Яго абвінавачвалі ў неэфектыўнай працы, прынамсі, у адсутнасці вынікаў паводле расследавання спраў супраць былых найвышэйшых украінскіх чыноўнікаў.
Пётр Парашэнка прапаноўваў Радзе падтрымаць кандыдатуру Віктара Шокіна на пасаду генпракурора.