BE RU EN

Полк «Азоў» паведамляе аб поўнамаштабным наступе на баевікоў

  • 10.02.2015, 12:23

Батальён спецпрызначэння «Азоў» заяўляе аб вызваленні Паўлопіля і разгортванні «поўнамаштабнага наступу».

Аб гэтым паведамляецца на старонках батальёна ў сацсетках, піша «Украинская правда».

«Раніцай полк «Азоў» пачаў наступальную аперацыю ў кірунку Новаазоўск. На 8:00 быў заняты н.п. Шырокіна», - паведамлялася на Facebook-старонцы батальёна.

«Высокая інтэнсіўнасць вядзення агню. З абодвух бакоў прымяняецца зброя рознага калібру. Вораг задзейнічаў бронетэхніку. Расейская авіяцыя тройчы пералятала мяжу, аднак ўдару па нашых сілах не наносіла. «Азоў» разгортвае наступ на Саханку», - гаварылася ў ранішнім паведамленні.

«Узяты першы блокпост ў кірунку Саханкі. Супернік адступае», - паведамляецца пазней у Twitter.

«Вызвалены Паўлопіль. Пачынаецца штурм Октября», - інфармуюць ў Facebook.

«Над Камінцернава лунае Украінскі Сцяг. За Шырокіна зачышчаем другі блокпост. «Азоў» разгортвае поўнамаштабны наступ. Па ўсёй лініі фронту ідуць жорсткія баі», - дадаецца ва «ВКонтакте».

Апошнія навіны