BE RU EN

Навукоўцы стварылі нанаробатаў, здольных лячыць людзей

  • 1.02.2015, 19:48

Даследаванні навукоўцаў з Сан-Дыега паказалі, што нанаробаты могуць лячыць людзей, не прычыняючы арганізму шкоду.

Спецыялісты паставілі адпаведныя доследы на мышах. Аб гэтым піша Svopi.

Падчас праведзенага эксперыменту нанаробатам трэба было даставіць у хворую частку арганізма прэпараты. Як сцвярджаюць навукоўцы, гэтыя прыборы дазволяць без хірургічнага ўмяшання дасягаць самых цяжкадаступных чалавечых органаў, піша 24smi.org.

Адзначым, што спецыялісты стварылі нанаробатаў з матэрыялу, які лёгка раствараўся ў мышыным арганізме, пасля таго як прыбор зрабіў сваю задачу. У выніку даследаванні завяршыліся поспехам. Паведамляецца, што хутка навукоўцы з Сан-Дыега пачнуць праводзіць тэсты на людзях.

Фота: svopi.ru

Апошнія навіны