BE RU EN

Вайскоўцы ЗША дапамаглі курдам вызваліць ад ісламістаў горад у Сірыі

  • 1.02.2015, 16:29

Баі за Кабані працягваліся некалькі месяцаў.

Сірыйскі горад, які займае стратэгічна важнае становішча на мяжы з Турцыяй, цалкам вызвалены ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта заявіў амерыканскі генерал Джэймс Тэры, што ўзначальвае аб'яднаную групу войскаў, якая праводзіць вайскова-паветраную аперацыю супраць ісламістаў у Сірыі, паведамляе ТАСС.

Ён адзначыў, што атрады курдаў, якія абаранялі свой горад на працягу некалькіх месяцаў, выбілі адтуль тэрарыстаў пры падтрымцы ВПС ЗША і іх саюзнікаў.

«Курдскія сухапутныя сілы, якія падтрымліваюцца нашай авіяцыяй, здолелі аднавіць кантроль над Кабані», - паведаміў генерал Тэры.

Апошнія навіны