BE RU EN

Time назваў чалавекам года Ангелу Мэркель

  • 9.12.2015, 16:19

Мэркель стала першай жанчынай за апошнія 30 гадоў, якая атрымала гэтае званне.

Чалавекам года паводле версіі часопіса Time ў 2015 годзе стала канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, паведамляе РБК.

У публікацыі на сайце часопіса паказана, што пачынаючы з 1927 года, чалавекам года паводле версіі Time станавіліся ўсяго чатыры жанчыны. Апошнім разам гэтым тытулам ганаравалася ў 1986 годзе прэзідэнт Філіпін Карасон Акіна.

Time адзначае агульныя рысы Мэркель і Акіна. Так, да прыкладу, абедзве яны сталі вядомыя як «маці нацыі».

Акрамя таго, часопіс адзначае, што канцлерка набыла шэраг іншых мянушак, такіх як «Мэркіявелі» і «чорная ўдава», за яе здольнасць дзейнічаць таемна і непрыкметна, перш чым нанесці «смяротны ўкус».

Апошнія навіны