BE RU EN

Праз прыпаркаванае BMW кіроўцы чатыры гадзіны не маглі выехаць са стаянкі

  • 23.12.2015, 9:53

У Менску праз прыпаркаванае BMW кіроўцы чатыры гадзіны не маглі выехаць са стаянкі ў канцы працоўнага дня.

Яны міжволі сталі закладнікамі кіроўцы, які неабдумана пакінуў сваю BMW 5-Series на паркоўцы, блакаваўшы выезд іншым аўто. Прычым на BMW з гомельскімі нумарамі не было нумару тэлефона, каб папрасіць кіроўцу ад'ехаць. У выніку прыйшлося дзяжурыць ля яго аўтамабіля цягам некалькіх гадзін, піша onliner.by.

ФОТА: ONLINER.BY

Інцыдэнт адбыўся ў будні дзень на паркоўцы па праспекце Пераможцаў недалёка ад Royal Plaza. Месцаў для аўтамабіляў у акрузе не шмат, праблемы з паркоўкай тыповыя для сталіцы. На названай стаянцы машыны пакідаюць і жыхары найбліжэйшых дамоў, і людзі, якія прыязджаюць сюды на працу.

- Я прыехала гадзін у 11:00, прыпаркавалася, усё было нармальна, - распавяла чытачка. - Вызвалілася дзесьці а пачатку пятай, прыходжу, а гэтая BMW маю машыну падперла так, што не выехаць. Ну я думала, ці мала, раз сышоў і тэлефона пад шклом не пакінуў, значыць, ненадоўга. Хвілін 15, пачакала. Яго няма і няма.

У выніку дзяўчына прачакала чатыры гадзіны ў канцы працоўнага дня ў цэнтры Менска, а уладальнік BMW так і не аб'явіўся.

- Я і ў ДАІ тэлефанавала, яго вызвоньваюць, але ён, здаецца, не браў слухаўку. У выніку я так яго і не застала, хоць нядрэнна было б паглядзець яму ў вочы праз чатыры гадзіны! Але прыйшоў гаспадар той машыны, што стаяла збоку ад маёй. Ён з'ехаў, і я неяк змагла выехаць такім чынам. А побач са мной быў прыпаркаваны аўтамабіль нейкага хлопца. Дык вось ён так і застаўся чакаць, выехаць ніяк не атрымлівалася.

Апошнія навіны