BE RU EN

У Менску з канала вылавілі легкавік

  • 2.12.2015, 19:11

У канале Сляпянскай воднай сістэмы каля дома № 24 на вуліцы Гараўца быў знойдзены аўтамабіль «Опэль».

Як распавёў «Мінск-Навіны» начальнік крымінальнай міліцыі Ленінскага РУУС Сяргей Астапчук, праваахоўнікі спрабуюць высветліць, якім менавіта чынам самаход трапіў у канал, і шукаюць відавочцаў здарэння.

Распачатая крымінальная справа паводле арт.339 («Хуліганства») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Фота: Ленінскі РУУС Менска

Апошнія навіны