BE RU EN

Падпалкоўнік УС Беларусі набраў хабараў на 50 мільёнаў

  • 2.12.2015, 18:27

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да падпалкоўніка Узброеных Сіл Беларусі паводле факту атрымання хабару на суму больш за 50 млн рублёў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Мужчына, з'яўляючыся службовай асобай і будучы адказным за забеспячэнне войскаў Заходняга аператыўнага камандавання харчаваннем і тэхнічнымі сродкамі сувязі, атрымліваў узнагароду ад дырэктараў прыватных фірмаў за перамогу ў тэндары.

Устаноўлена, што афіцэр атрымаў 4 млн ад кіраўніка прадуктовай кампаніі за тое, што менавіта ягоная арганізацыя здабудзе тэндар і будзе забяспечваць харчаваннем адную з вайсковых частак на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Пазней узнікла патрэба закупкі ў гэтую ж частка халадзільнага абсталявання. Займаўся арганізацыяй конкурсу усё той жа падпалкоўнік. Ён загадзя звязаўся з дырэктарам фірмы, якая займаецца тэхнікай такога плану, і прапанаваў яму перадаць 47 млн за спрыяльнае развязанне пытання ў перамозе прадпрыемства ў тэндары. Кіраўнік пагадзіўся і перадаў патрэбную суму службовай асобе.

Апошнія навіны