BE RU EN

Мінгандлю прыпыняе працу гандлёвай сеткі Mart Inn

  • 2.12.2015, 15:41

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыняе працу 30 крам Mart Inn.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе Мінгандлю.

"За сістэматычнае парушэнне парадку разлікаў з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў і іншых тавараў, рэалізацыю прадукцыі з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, невыкананне асартыментных пералікаў Мінгандлем вынесеная пастанова аб прыпыненні на тэрмін да 90 дзён (з 16 снежня) працы крам сеткі Mart Inn", - адзначылі ў Мінгандлі.

На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш Br70 млрд, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты - больш як Br20 млрд. Пры гэтым у асобных крамах у продажы знаходзілася да 25 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці (сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, воцат, піва і іншае).

Уладальнік сеткі ЗТАА "Март Ін Фуд" толькі па матэрыялах праверак Мінгандлю ў 2015 годзе чатыры разы прыцягваўся судамі да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму больш за Br120 млн. Акрамя таго, да адказнасці былі прыцягнутыя 10 службовых асоб таварыства.

Апошнія навіны