BE RU EN

Эмблемай саміту NATO ў Варшаве стала русалка з мячом

  • 2.12.2015, 10:27

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг і кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі падалі афіцыйную эмблему саміту альянсу ў Варшаве, які адбудзецца ў ліпені 2016 года.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце NATO, піша «Европейская правда».

На прэзентацыі таксама прысутнічалі кіраўнікі МЗС краін альянсу.

Эмблема змяшчае сучасную стылізаваную выяву Варшаўскай русалкі - эмблемы польскай сталіцы.

«Легенда кажа, што пасля таго як русалку выратавалі мясцовыя рыбакі, яна з мячом і шчытом выказала гатоўнасць абараняць жыхароў горада. Гэтак жа і NATO сёння гатовы абараняць народ Польшчы і народы нашых хаўруснікаў», - сказаў Столтэнбэрг.

На саміце ў Варшаве кіраўнікі дзяржаў-сябраў NATO павінны намеціць курс альянсу для адаптацыі да новых умоў бяспекі.

Апошнія навіны