BE RU EN

На выходных ДАІ «адпрацуе» трасу Менск - Гомель

  • 17.12.2015, 14:39

З 18 да 20 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці правядзе масіраваную адпрацоўку трасы М-5 Менск-Гомель.

Пры гэтым будзе выкарыстоўвацца галосны, не галосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР, паведамляе УДАІ УУС Менскага аблвыканкама. Узмоцнена працаваць на трасе ДАІ будзе праз ускладненні дарожнай абстаноўкі на аўтадарозе, піша kp.by.

- Асаблівая ўвага будзе нададзеная спыненню парушэнняў ПДР пешаходамі ды прадухілення знаходжання іх на праезнай частцы ў цёмны час сутак, - папярэджвае Дзяржаўтаінспекцыя. Таксама асаблівую ўвагу будуць звяртаць на нецвярозых кіроўцаў і кіроўцаў без пасведчанняў. Да парушальнікаў будуць ужытыя строгія захады адміністрацыйнага спагнання.

Апошнія навіны