BE RU EN

На МКАД заўважылі найноўшую сістэму «Паланэз»

  • 1.12.2015, 16:23

Найноўшую беларускую ракетную сістэму залпавага агню «Паланэз» бачылі на МКАД сёння раніцай.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сетцы Instagram адзін з відавочцаў. Таксама ён публікуе фота тэхнікі.

ФОТА: INSTAGRAM.COM/STEPANBOGDANCOM

Нагадаем, у лістападзе Лукашэнка даручыў Дзяржкамваенпраму забяспечыць беларускае войска ў 2016-2017 гадах больш дасканалымі ракетнымі комплексамі. Даручэнне было агучанае падчас паездкі дыктатара на завод дакладнай электрамеханікі ў Дзяржынскім раёне, на якім вядзецца лакалізацыя вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз».

Апошнія навіны