BE RU EN

Беларусаў зазываюць у Чарнігаў адмысловымі зніжкамі

  • 7.11.2015, 16:10

Атрымаць зніжку можна пасля дэманстрацыі беларускага пашпарта, пасведчання кіроўцы або студэнцкага білета.

Гэта звязана са значным змяншэннем патоку беларускіх «эканамічных турыстаў» ва Украіну, паведамляе «Радыё Рацыя».

Самы папулярны маркетынгавы ход - пры набыцці пэўнай колькасці тавараў прадавец прапануе скінуць 3-5% ад агульнага кошту.

На другім месцы - «падарунак ад фірмы» пры куплі, напрыклад, двух пар чаравік.

Таксама дзейнічаюць дысконтныя карткі «спецыяльна для беларусаў».

Паводле статыстыкі, беларусы склалі амаль 90% ад агульнай колькасці замежнікаў, якія пабывалі ў Чарнігаў цягам мінулага года. Але апошнім часам, з прычыны эканамічнага крызісу ў нашай краіне, колькасць іх значна скарацілася.

Апошнія навіны