BE RU EN

БелАЗ абакралі на суму, большую за 500 тысяч даляраў?

  • 5.11.2015, 15:15

На БелАЗе, са слоў супрацоўнікаў прадпрыемства, была спыненая злачынная схема крадзяжу запчастак у асабліва значных памерах.

Пра гэта charter97.org стала вядома з ліста чытача.

З ягоных слоў, у ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада група працаўнікоў завода, адключыўшы сістэму відэаназірання, выкрала запчастак на суму больш за 500 тысяч даляраў.

«Машына з кіроўцам затрыманая ў раёне вёскі Будагава Смалявіцкага раёна. Затрыманыя таксама работнікі аховы. Галоўным падазраваным стаў намеснік дырэктара ў эканоміцы і рэжыму завода і ягонае асяроддзе», - падзяліўся інфармацыяй чытач.

Ён дадаў, што ўсім кіруючым работнікам, пачынаючы ад майстроў, забаранілі гаварыць на гэтую тэму.

У прэс-службе прадпрыемства адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю. «Я нічога каментаваць не буду. Я не ведаю, якая ў вас інфармацыя: праўдзівая ці не. Я нічога не скажу», - адказала супрацоўніца.

Следчы камітэт Жодзіна таксама адмовіўся паглыбляцца ў падрабязнасці. «Прыязджайце да нас і пагаворым. Праз тэлефон такую інфармацыю я не рассакрэчваю», - сказаў начальнік Міхаіл Кузняцоў.

Апошнія навіны