BE RU EN

Заўтра будзе абмежаваны рух на трасе Менск - Магілёў

  • 30.11.2015, 19:13

З 12:00 да 13:00 будзе абмежаваны рух аўтатранспарту ў кірунку Менска паблізу вёскі Карпілаўка (Чэрвеньскі раён).

1 снежня на 46 км аўтадарогі М-4 Менск - Магілёў паблізу вёскі Карпілаўка (Чэрвеньскі раён) будзе праводзіцца следчы экспэрымент, пішуць «Беларускія навіны».

Як паведамілі ў Следчым камітэце, у перыяд з 12:00 да 13:00 будзе абмежаваны рух аўтатранспарту ў кірунку Менска.

«Следчы камітэт рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху загадзя планаваць маршрут з улікам пададзенай інфармацыі», - рэкамендавалі ў СК.

Апошнія навіны