BE RU EN

Сяргей Антусевіч: Будучыня - за незалежнымі прафзвязамі

  • 30.11.2015, 16:48

У крызісны для эканомікі Беларусі перыяд роля незалежных прафзвязаў узрастае.

Сённяшняя сітуацыя з вялікімі прадпрыемствамі ў краіне катастрафічная: зменшыліся заробкі ў краіне праз курс даляра, павялічваецца беспрацоўе і цяжка знайсці працу.

Таму будучыня - у незалежных прафзвязах, як мяркуе намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Сяргей Антусевіч. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

- Страх, вядома, вялікі. І вялікая рызыка перад людзьмі, якія далучаюцца да нас. Бо, у прынцыпе, калі ствараецца новая арганізацыя, то ніводзін наймальнік не зацікаўлены ў гэтым. Таму запатрабаванасць расце. У такія крызісныя часы, як гэты, узрастаюць і спадзяванні людзей. І мы стараемся адпавядаць іх чаканням.

Са словаў Сяргея Антусевіча, большасць вялікіх прадпрыемстваў краіны патрабуюць мадэрнізацыі і кіраўніцтва гэтых прадпрыемстве, напрыклад гарадзенскага «Азоту», павінна прыслухоўвацца да парад незалежных прафзвязаў.

Апошнія навіны