BE RU EN

Расея забараніла чартэры ў Турцыю

  • 30.11.2015, 15:59

Расея забараніла дзейнасць па продажы турыстычных тараў у Турцыю і чартэрныя рэйсы ў гэтую краіну.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў, паведамляе Rambler News Service. Забарона не тычыцца рэйсаў, якія вывозяць расейскіх грамадзян з Турцыі.

«У рэгулярных авіястасунках будзе забяспечвацца дадатковы кантроль, які выкліканы неабходнасцю захадаў бяспекі», - дадаў Шувалаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 28 лістапада падпісаў указ аб ужыванні спецыяльных эканамічных захадаў у дачыненні да Турцыі. У адпаведнасці з дакументам абмяжоўваецца ўвоз на тэрыторыю РФ асобных тавараў з гэтай краіны. Прынамсі, Пуцін пастанавіў забараніць або абмежаваць дзейнасць арганізацый на тэрыторыі Расеі, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Турцыі, прыпыніць з 1 студзеня 2016-га дзеянне бязвізавага рэжыму, а таксама ўвесці забарону на чартэрныя паветраныя перавозкі паміж дзвюма краінамі, піша Lenta.ru.

26 лістапада прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў даручыў ураду выпрацаваць комплекс захадаў на адказ дзеянням Турцыі, якая збіла расейскі бамбавік у Сірыі.

Франтавы бамбавік Су-24 са складу расейскай авіягрупы ў Сірыі быў атакаваны і збіты турэцкімі знішчальнікамі F-16 24 лістапада.

Апошнія навіны