BE RU EN

Парашэнка заклікаў лідараў краін ЕЗ падоўжыць санкцыі супраць Расеі

  • 30.11.2015, 15:55

Прэзідэнт Украіны правёў кароткія сустрэчы з прэзідэнтамі Аўстрыі, Латвіі, Румыніі і прэм'ер-міністрамі Італіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Славаччыны ды Грэцыі.

Яны адбыліся падчас 21-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН у змяненні клімату COP21, якая адбываецца ў Парыжы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Пятра Парашэнкі.

Прэзідэнт заклікаў лідараў гэтых краін падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расеі праз невыкананне ёю Менскіх дамоўленасцей. Таксама падчас гэтых гутарак абмяркоўвалася пытанне надання Украіне бязвізавага рэжыму.

Перад гэтым адбыліся перамовы прэзідэнта Украіны з прэм'ер-міністрам В'етнама і прэзідэнтам Фінляндыі, а таксама сустрэча з новаабраным прэзідэнтам Аргенціны, якога ўкраінскі прэзідэнт павіншаваў з абраннем.

Апошнія навіны