BE RU EN

«Сенатар» Паўлоўскі выйшаў пад хатні арышт

  • 30.11.2015, 15:21

Заснавальнік гарадзенскай кампаніі «Біякам» Андрэй Паўлоўскі знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Камітэце дзяржбяспекі, супрацоўнікі якога затрымалі бізнэсоўца ў канцы кастрычніка.

«Падчас расследавання крымінальнай справы выявіліся новыя акалічнасці, якія дазволілі змяніць яму меру стрымання», - сказаў tut.by прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын. Ён пацвердзіў, што Андрэй Паўлоўскі цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Са словаў крыніцы, «яго выпусцілі, каб ён кіраваў прадпрыемствам, запусціў завод і шукаў грошы для выплаты шкоды дзяржаве напоўніцу». «Такая форма ўзаемастасункаў цяпер агульнапрынятая: заплаціў - выйшаў, не заплаціў - не выйшаў. У каго ёсць уплывовыя заступнікі і досыць свабодных рэсурсаў, надоўга ў следчым ізалятары КДБ не затрымліваюцца», - мяркуе інфармаваны суразмоўца.

Нагадаем, што 30 кастрычніка «савет рэспублікі» пазбавіў недатыкальнасці «сенатара» Андрэя Паўлоўскага. Перад «сенатарамі» выступіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, які распавёў пра ўтойванне падаткаў структурамі Паўлоўскага. Бізнэсоўца абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў на 144 рублёў пры пастаўках харчовых дабавак, ветэрынарных прэпаратаў, а таксама матэрыялаў і тэхналагічнага абсталявання для аграпрамысловага комплексу. У КДБ адзначылі, што злачынная схема рэалізоўвалася з ініцыятывы кіраўніцтва групы кампаній «Біякам» з прыцягненнем шэрагу падкантрольных замежных камерцыйных структур з васьмі краін.

Апошнія навіны