BE RU EN

Столтэнберг: Партнёры Турцыі па NATO падтрымліваюць яе права на абарону сваёй паветранай прасторы

  • 30.11.2015, 14:55

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў у панядзелак, што альянс напоўніцу падтрымлівае права Турцыі на абарону сваіх межаў.

«Усе хаўруснікі цалкам падтрымліваюць права Турцыі абараняць цэласнасць сваёй тэрыторыі і сваю паветраную прастору», - заявіў Енс Столтэнберг на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давутаглу ў Брусэлі, паведамляе «Інтэрфакс».

Столтэнберг адзначыў, што на перамовах з Давутаглу падрабязна абмеркаваў сітуацыю са збітым турэцкімі ВПС расейскім Су-24.

Апошнія навіны