BE RU EN

За запазычанасці прадпрыемствы Менска аштрафаваныя на мільярд рублёў

  • 30.11.2015, 14:36

Юрыдычныя і службовыя асобы Менска ў студзені-кастрычніку гэтага года аштрафаваныя на Br1 млрд за запазычанасці ў заробку.

Пра гэта паведаміла прадстаўніца Менгарвыканкама Жанна Рамановіч, паведамляе БелТА.

«За студзень-кастрычнік гэтага года за парушэнні заканадаўства ў частцы несвоечасовай выплаты заробку Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы прыцягнуў да адказнасці 241 юрыдычную асобу і 250 службовых асобаў на суму амаль Br1 млрд», - сказала Рамановіч.

Паводле яе слоў, на 27 лістапада праблемы з выплатай заробку маюцца ў 17 арганізацыях Менска (без уліку МСБ, ІП). Агульная сума запазычанасці складае Br34,4 млрд, або 0,8% ад фонду налічанай заробку за кастрычнік.

За студзень-верасень у камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Менгарвыканкама ў гэтых пытаннях паступіла 438 зваротаў, што на 28% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў Менска ў студзені-кастрычніку гэтага года склаў Br9 млн 16,4 тысяч, у тым ліку ў кастрычніку - Br9 млн 321,7 тысяч.

Апошнія навіны