Чарнагорыя пачынае перамовы з NATO аб сяброўстве ў Альянсе
- 30.11.2015, 14:04
Сёння Чарнагорыя атрымае запрашэнне пачаць перамовы аб уступленні ў NATO падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Альянсу ў Брусэлі
Пра гэта заявіў высокапастаўлены чыноўнік NATO, паведамляе "Еўрапейская праўда".
З ягоных слоў, гэта стане гістарычным крокам як для Альянсу, так і для краіны.
Як адзначыў чыноўнік, у Альянсе спадзяюцца, што перамовы скончацца працэсам ўступлення Чарнагорыі ў NATO.
Звычайна, са словаў высокапастаўленага чыноўніка, такія перамовы доўжацца блізу двух гадоў.
Ён таксама падкрэсліў, што пашырэнне было і застаецца важнай часткай палітыкі Альянсу.
Запланаванае запрашэнне Чарнагорыі ў NATO ўжо выклікала крытыку з боку Расеі. Паводле звестак, Die Welt, Масква накіравала лісты адразу некалькім дзяржавам-сябрам NATO, папярэджваючы, што ўступленне балканскай краіны прывядзе да пагаршэння стасункаў Расеі з Альянсам. Нагадаем, папярэдняе пашырэнне NATO адбылося ў 2009 годзе з прыёмам Албаніі ды Харватыі.