BE RU EN

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне адзначылі Дзень герояў

  • 30.11.2015, 10:30

Відэазварот тактычнай групы «Беларусь» апублікаваны ў інтэрнэце.

Беларускія добраахвотнікі звярнуліся да суайчыннікаў з віншаваннямі з нагоды Дня герояў - гадавіны пачатку антыбальшавіцкага супраціву на тэрыторыі Слуцкага павета. Відэаролік апублікаваны на старонцы «Згуртаванне патрыётаў» у сацсетцы «Фэйсбук» сёння раніцай.

«Свабоду не атрымліваюць. Свабоду здабываюць», - заявіў адзін з байцоў.

Нагадаем, 95 гадоў таму, 27 лістапада 1920 года пачаліся баявыя дзеянні паміж сфармаванымі ў Слуцкім павеце палкамі Беларускай Народнай Рэспублікі і часткамі Чырвонай арміі. Гэты дзень беларускія патрыёты адзначаюць як Дзень герояў.

Апошнія навіны