BE RU EN

Барак Абама павіншаваў 100-гадовага беларуса

  • 30.11.2015, 10:18

Прэзідэнт ЗША павіншаваў з сотай гадавінай з дня нараджэння беларуса Язэпа Лешчанку (паэта Міхася Кавыля).

Ён нарадзіўся ў Слуцкім раёне 1 снежня 1915. Быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у нямецкі палон. Пасля вайны прыехаў у Злучаныя Штаты, жыве ў горадзе Саўт-Рывер, адным з цэнтраў беларускай дыяспары, паведамляе «Еўрарадыё».

29 лістапада юбілей Міхася Кавыля адзначылі яго сваякі і сябры. У царкве святой Еўфрасінні Полацкай хор праспяваў юбіляру «Многія лета».

Апошнія навіны