BE RU EN

Менскі коштапад: пакупнікі хапалі шкарпэткі ды калготкі

  • 29.11.2015, 21:34

Велізарныя натоўпы людзей рознага ўзросту, прага купіць танней - так у Менску прайшоў дзень зніжак.

29-га лістапада ва ўсіх гандлёвых цэнтрах беларускай сталіцы (ГУМ, ЦУМ, гандлёвы цэнтр «Няміга», «Кірмаш», «Сталіца») адбыўся дзень зніжак - усе нехарчовыя тавары можна было купіць танней на 15% -20%, перадае «Белсат».

Пакупнікі мала ўвагі звярталі на каштоўнасці і футры, кошты якіх таксама знізілі. Сярод самых папулярных тавараў былі шкарпэткі і калготкі.

З-за вялікіх натоўпаў людзей работнікі гандлёвых цэнтраў ледзь спраўляліся. У дыялогах паміж прадаўцамі і пакупнікамі пераважалі фразы накшталт «прынясіце са склада тавар» і «гэта ўжо раскупілі».

Апошнія навіны