BE RU EN

Пад Крычавам згарэлі тры трактары

  • 29.11.2015, 19:47

Тры трактары згарэлі ўночы 29 лістапада ў вёсцы Заполле Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Паводле інфармацыі абласной управы МНС, паведамленне пра пажар на тэрыторыі механізаванага двара СВК "Калгас імя Будзённага" паступіла 28 лістапада за 13 хвілін да поўначы, паведамляе БелаПАН.

Агнём пашкоджаныя кабіны, маторныя адсекі і колы трактароў "МТЗ-3022ДВ" (2010 і 2013 гадоў вырабу) і "МТЗ-82" (2011). Пацярпелых няма. Прычына загарання высвятляецца.

Апошнія навіны