У Маскве затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з кіроўцамі
- 29.11.2015, 19:23
13 удзельнікаў акцыі салідарнасці з кіроўцамі былі затрыманыя паліцыяй.
У Маскве прайшла акцыя салідарнасці з кіроўцамі, што пратэстуюць супраць увядзення платы за праезд па федэральных трасах. Пра гэта паведамляе «Эхо Москвы».
Акцыя не была ўзгодненая з уладамі, яна праходзіла на плошчы Краснапрэсненскай заставы. У ёй узялі ўдзел блізу 30 чалавек, збольшага прадстаўнікі моладзевых левых сіла Акцыя праходзіла ў выглядзе пікетаў.
Некалькі чалавек былі затрыманыя.
Нагадаем, кіроўцы пратэстуюць ва ўсёй Расіі з 11 лістапада. Заўтра кіроўцы фургонаў маюць зладзіць акцыю ў Маскве. Для гэтага фуры з іншых рэгіёнаў плануюць прыехаць у сталіцу. Аднак у гэтым ім перашкаджаюць мясцовыя ўлады.