BE RU EN

У пункце пропуску «Кузніца-Брузгі» магчымы абцяжараны рух

  • 29.11.2015, 18:36

На ўездзе ў Беларусь з боку пункта пропуску «Кузніца» на польскай тэрыторыі можа быць абцяжарана рух транспарту.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі інфармуе аб магчымых цяжкасцях руху ў пункце пропуску «Кузніца-Брузгі» ў перыяд з 30 лістапада да 3 снежня і з 7 да 10 снежня. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце ДМК, паведамляе БелТА.

На ўездзе ў Беларусь з боку пункта пропуску «Кузніца» на польскай тэрыторыі ў гэты перыяд будзе праводзіцца рамонт дарожнага пакрыцця з перацінаннем адной паласы руху ў кожным кірунку.

«У сувязі з гэтым інфармуем аб магчымай цяжкасці руху ў пункце пропуску «Кузніца-Брузгі», - адзначаецца ў паведамленні. ДМК заклікае аўтамабілістаў улічыць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху праз мяжу.

Апошнія навіны