BE RU EN

На поўначы Расеі разбіўся верталёт

  • 29.11.2015, 14:03

У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе разбіўся лёгкі верталёт.

Паводле папярэдніх звестак, загінулі ўсе пяць чалавек, якія знаходзіліся на борце. Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" начальнік прэс-службы ГУ МНС ХМАА Вадзім Сіманенка са спасылкай на звесткі, атрыманыя з мясцовага паліцэйскага ўчастка.

Ён таксама паведаміў, што верталёт, які меркавана належыць авіякампаніі "Скол", дастаўляў супрацоўнікаў адной з нафтавых кампаній на радовішча ў раёне Сургута. "Верталёт моцна пацярпеў, разляцеўся на дробныя кавалачкі", - сказаў Сіманенка.

Апошнія навіны