BE RU EN

Тайсан Фьюры: Клічко быў вялікім чэмпіёнам, але кожнаму свой час

  • 29.11.2015, 13:10

Брытанскі баксёр, які перамог Уладзіміра Клічко, сказаў, што ў боксе пачалася новая эра.

Словы Тайсан Фьюры прыводзіць gazeta.ru.

«Клічко быў вялікім чэмпіёнам, але кожнаму свой час. Сёння пачалася новая эра, - заявіў Фьюры. - У мяне была ўпэўненасць у перамозе, але ўсе паўтаралі мне адваротнае. Толькі мая каманда і сям'я верылі, што я зраблю гэта».

Нагадаем, сёння ноччу ў Дзюсельдорфе завяршыўся бой за тытул чэмпіёна свету ў боксе паводле версіяў IBF, WBA, WBО, IBO і часопіса «The Ring Magazine», у якім Уладзімір Клічко і Тайсан Фьюры правялі ўсе 12 раўндаў.

Апошнія навіны